Talk to Sales

Benchmarks

View scores and output across OCR models spanning many document categories.

Want to run these evals on your own documents?

Talk to Sales
Page 1

водная стыхія, а родная вёска Віктара Шведа, што непадалёк ад беластоцкай Гайнаўкі.

Усё, што робіць Сяргей Чыгрын, ідзе ад сэрца, ад яго чуйнай памяці. З пачуццём адданасці і чалавечага абавязку ён рыхтаваў зборнік выбраных твораў “Паміж песняй і болем” (2010) Леаніда Трубача, паэта, сябра і аднакурсніка, які заўчасна пакінуў наш пакутны свет, пражыў толькі 46 гадоў. Сяргей стаў ініцыятарам падрыхтоўкі гэтага выдання, аб'яднаў студэнтаў-выпускнікоў філфака БДУ 1985 г. вакол творчага праекта – і ў выніку з'явілася кніга-помнік таленавітаму паэту з Пастаўшчыны.

Паэтычная творчасць – яскравая, адметная грань асобы С. Чыгрына. Уласна кажучы, з вершаў ён пачынаў, як малады паэт-пачатковец уваходзіў у нашу беларускую літаратуру. Сёння на ягоным творчым рахунку чатыры вершаваныя зборнікі: “Шчырая Шчара” (1993), “Горад без цябе” (1999), “Лірыка” (2007), “Камень Міндоўга” (2009). У гэтых кнігах добра выявіўся талент Сяргея Чыгрына як паэта-лірыка. Тэксты лепшых паэтычных твораў пераконваюць, што ён умее пісаць вершы вобразныя, сэнсава ёмістыя і ўзнёсла-пачуццёвыя. Імпануе нацыянальны пафас твораў пра мінулае і беларускую рэальнасць. У лірыцы кахання найбольш адметна ўвасобіўся рамантычны свет яго лірычнага героя. Аднак у паэзіі Сяргей Чыгрын не прытрымліваецца прынцыпу “ні дня без радка”. У адной з гутарак ён прызнаўся: “Час паэзіі ў мяне ўжо прайшоў. Гэта час маладосці...”. Як вынікае са зместу інтэрв'ю апошняга часу, вялікай унутранай патрэбы ў тым, каб пісаць вершы, ён цяпер не мае. Гэтым і тлумачыцца катэгарычнасць выказвання пісьменніка: “...Сёння паэтычны перыяд скончыўся. Графаманам я быць не хачу, бо іх і так хапае ў кожным раёне. Хаця ўвага да паэтычных творцаў у нас сёння не такая пільная і шаноўная”. Між тым Сяргей адразу абмовіўся, можна сказаць, выдаў сябе: “Але вершы пішу рэдка” (Рэжым доступу: baj.by.be/analytics/syargey-chygryn-grafamanam...bo... ). Значыць, вершы ўсё ж пішуцца, няхай сабе не так часта, як раней.

Няпоўнай была б характарыстыка пісьменніцкай індывідуальнасці Сяргея Чыгрына без вылучэння яшчэ адной важнай творчай грані – іпастасі перакладчыка. Заахвоціла яго да паэтычных перастварэнняў на філфаку БДУ выкладчыца фран-

170